У Мінску ў чацвер, 15 красавіка, завяршаецца ацяпляльны сезон для ўсіх катэгорый спажыўцоў, у тым ліку ў жылым сектары, паведамілі ў прэс‑цэнтры Мінгарвыканкама.

Рашэнне пра адключэнне цяпла Мінгарвыканкам прыняў у сувязі спрыяльным прагнозам надвор’я. Вынятак> — дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школьныя, лячэбна‑прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, а таксама установы сацыяльнага забеспячэння, музеі і дзяржаўныя архівы.

Рашэнне аб адключэнні ацяплення ў дамах прымаецца ў выпадку, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён складае 8 градусаў цяпла, а для дзіцячых садоў і лячэбна‑прафілактычных стацыянараў яна павінна складаць 10 градусаў, паведамляе БЕЛТА.

Народная прыкмета кажа, што як толькі адкключаюць ацяпленне, адразу халадае.

Вось і ад канца гэтага тыдня схаладае.

У Мінску ў суботу будзе +7- +9 градусаў, у нядзелю +8-10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0