9 красавіка прыкладна ў 11.30 38‑гадовы кіроўца машыны хуткай медыцынскай дапамогі, рухаючыся заднім ходам па тратуары дваровай тэрыторыі дома № 2 па вуліцы Бельскага ў Мінску, учыніў наезд на 83‑гадовую жанчыну.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у выніку ДТЗ пешаходу былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Пенсіянерка дастаўлена ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай лёгкай ступені цяжкасці, закрытым пераломам левага пляча і закрытым пераломам левага лакцявога адростка.

Падобнае на гэтае ДТЗ адбылося прыблізна ў 15.00 наступнага дня на тэрыторыі гаражнага масіву на вуліцы Лынькова. 41‑гадовы кіроўца «БМВ», рухаючыся заднім ходам, учыніў наезд на сямігадовага хлопчыка, які знаходзіўся ззаду транспартнага сродку. У выніку ДТЗ у дзіцяці — чэрапна‑мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці, траўмы пазваночнага аддзела. Ён дастаўлены ў БХМП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?