На МКАД у раёне вуліцы Ландэра (мікрараён Курасоўшчына) адбылося буйное ДТЗ і утварыўся шматкілямэтровы затор.
Магістральны цягач з прычэпам, што рухаўся па вонкавым баку МКАД, пратараніў цэнтральную агароджу паблізу крамы "Курасоўшчына" і выехаў на сустрэчную паласу. Аўтамабіль падмяў пад сябе каля 100 мэтраў цэнтральнай агароджы. Утварыўся затор даўжынёй 3 кілямэтры. Цяпер рух па МКАД ускладніўся.