Міністр спорту і турызму Алег Качан даручыў прапрацаваць пытанне аб магчымасці адкрыцця афіцыйнага прадстаўніцтва Adidas у Беларусі,

паведаміла 14 красавіка прэс‑служба Мінспорту паводле вынікаў сустрэчы з генеральным дырэктарам кампаніі па Расіі і краінах СНД Марцінам Шэнкландам. З беларускага боку ў мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел першы намеснік міністра Уладзімір Аляшкевіч і кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінспорта.

Кампанія Adidas звярнулася ў спартыўнае ведамства з пытаннем аб магчымасці адкрыцця ў Беларусі афіцыйнага прадстаўніцтва, адзначаецца ў паведамленні. На думку кіраўніцтва кампаніі, гэты крок «дазволіў бы зрабіць таннейшымі для беларускага спажыўца спартыўныя тавары і даў бы гарантыю высокай якасці прадукцыі».

Шэнкланд паведаміў,

што ў выпадку адкрыцця афіцыйнага прадстаўніцтва будзе створана шырокая сетка магазінаў па продажы тавараў фірмы Adidas. Гэта «пацягне за сабой стварэнне вялікай якасць вакансій, якія будуць запаўняцца жыхарамі Беларусі».

Качан «даручыў прысутным кіраўнікам структурных падраздзяленняў Мінспорту прапрацаваць пытанне магчымасці адкрыцця афіцыйнага прадстаўніцтва ў цесным кантакце з прадстаўнікамі кампаніі». «Перш за ўсё павінны быць захаваны інтарэсы дзяржавы», — заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?