У выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Магілёве загінула 17‑гадовая дзяўчына, два 17‑гадовыя і 16‑гадовы юнакі атрымалі траўмы. Усе яны — вучні 10—11‑х класаў адной са школ абласнога цэнтра.

Аварыя адбылася 14 красавіка прыкладна ў 14.50 на праспекце Шміта. Шаснаццацігадовы падлетак, які ўзяў пакатацца машыну бацькоў, не справіўся з кіраваннем, у выніку аўтамабіль вылецеў на правую абочыну і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

Выпадкі, калі пры адсутнасці бацькоў дзеці маюць доступ да транспартных сродкаў і становяцца ахвярамі ДТЗ, у Беларусі не адзінкавыя, адзначылі ва УДАІ МУС. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць дарослых мінімізаваць рызыку, зрабіўшы немагчымым для падлеткаў завалоданне ключамі ад аўтамабіля. Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 14 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 15 — атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?