У Слонімскім раёне (Гродзенская вобласць) учынена двайное забойства.

 Дом сёстраў Навумчык. Фота «Газета Слонімская».

Дом сёстраў Навумчык. Фота «Газета Слонімская».

 Забойцы трапілі ў сярэдзіну праз вакно.

Забойцы трапілі ў сярэдзіну праз вакно.

 Шукаючы грошы, нелюдзі перавярнулі ўсё дагары нагамі.

Шукаючы грошы, нелюдзі перавярнулі ўсё дагары нагамі.

Жудаснае забойства днямі адбылося на хутары паміж вёскамі Сурынка і Забулле Слонімскага раёна, піша «Газета Слонімская». Невядомыя ноччу прыйшлі на хутар, дзе ў доме жылі дзве жанчыны-пенсіянеркі Ніна і Яўгенія Навумчык.

Па словах сваякоў жанчын і вяскоўцаў, бандыты праз акно залезлі ў дом да хутаранак і, магчыма, запатрабавалі ў іх грошы. Але, мусіць, нічога каштоўнага яны не атрымалі, бо ў пакоях перавярнулі ўсё дагары нагамі. Што ім удалося знайсці і забраць, пакуль невядома. Пасля ўсяго забойцы зарэзалі жанчын і зніклі.

Па словах жыхароў суседніх вёсак, сёстры Навумчык трымалі добрую гаспадарку: карову, авечак, курэй. Рабаўнікі да іх на хутар прыходзілі неаднойчы, мяркуючы, што ў іх ёсць грошы. Але жанчынам неяк удавалася ад нечаканых гасцей адбіцца. Аднойчы пенсіянеркі на дапамогу выклікалі міліцыю.

На гэты раз бандыты дзейнічалі нахабна і жорстка.

Мёртвых жанчын раніцай знайшоў мясцовы малаказборшчык, які прыехаў па малако, але на панадворку нікога не было. Ён зайшоў у хату, дзе і ўбачыў забітых жанчын. Хутка выклікаў міліцыю, якая цяпер шукае забойцаў.

Як паведамляе БелаПАН, ва ўчыненні забойства з карыслівых мэтаў падазраюцца раней судзімы 41‑гадовы жыхар Слоніма і 20‑гадовы жыхар вёскі Бабынічы.

Малодшы з іх затрыманы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?