У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы 15 красавіка каля 18.00 памёр другі пілот мотадэльтаплана, які пацярпеў крушэнне. Гэта жыхар Кобрына 1959 года нараджэння.

Як паведаміў намеснік брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк, у другога пілота былі чэрапна‑мазгавая траўма, шматлікія ўдары і пераломы.

Аварыя мотадэльтаплана, на борце якога знаходзіліся два пілоты, адбылася 15 красавіка прыкладна ў 10.40 каля вёскі Вялікі Якавічы (прыкладна за 3 км ад Пружан) пры правядзенні вучэбна‑трэніровачных палётаў.

Дэльтаплан упаў з вышыні 80‑100 метраў.

На месцы здарэння загінуў адзін з пілотаў — жыхар Брэста 1964 года нараджэння. Другі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Мотадэльтаплан належыць ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс».

Праверку па факце крушэння мотадэльтаплана праводзіць Брэсцкая транспартная пракуратура. Акрамя яе расследаваннем здарэння займаецца камісія дэпартамента па авіяцыі. Паводле папярэдніх звестак, дэльтаплан быў спраўны, яго рухавік працаваў і пасля падзення.

Як адзначыў Строк, па выніках праверкі будзе вырашацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?