У Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца слуханні па гэтак званай справе Мікалая Аўтуховіча.

Сёння паводле хадайніцтва Мікалая Аўтуховіча для паўторнага допыту ў суд быў выкліканы сведка Казімір Вялесік. Яму прад’явілі абрэз карабіна, які ён нібыта прывёз Аўтуховічу і які нібыта меркавалася выкарыстаць для замаху на былога старшыню Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанку.

Сведка агледзеў абрэз, які знаходзіўся ў рэчавых доказах па справе, і не пазнаў яго, сказаў, што гэта не той абрэз: маўляў, пэўныя прыкметы не супадаюць.

Мікалай Аўтуховіч таксама сцвярджае, што гэта абрэз не той вінтоўкі, з якой ён сапраўды страляў калісьці ў лесе. Ён заявіў, што насамрэч тую вінтоўку даўно выкінулі, а следству спатрэбілася сфальшаваць доказы, і ў рэчавыя доказы падкінулі абрэз іншай вінтоўкі, каб абвінаваціць Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?