За 4 дні паглядзець на жывёл прыйшло больш за 5 тысяч чалавек, многія традыцыйна прыйшлі з хлебам і булкамі. Забараняюць Таблічкі з забаронай і просьбамі супрацоўнікаў заапарку не карміць жывёлін звычайна ігнаруюцца або ўспрымаюцца агрэсіўна — людзі лічаць, што за 2 000 рублёў, аддадзеных на ўваходзе, яны маюць права праводзіць свой час у заапарку як захочуць, маўляў, «падумаеш, маленькі кавалачак хлеба» (адказ кожнага другога, каму рабілася заўвага).

Пяць тысяч маленькіх кавалачкаў, дзякуючы «шчодрасці» і «клопату» наведвальнікаў, прывялі да гібелі маладога самца ламы, які павінен быў радаваць дзетак гэтым летам на «Бабуліным дворыку».

На жаль, госці заапарка не разумеюць, што насычэнне у жвачных наступае не адразу. Таму яны так ахвотна прымаюць пачастункі, што смачна пахнуць, але з’яўляецца ненатуральным для іх арганізма.

Хлеб не паспявае ператраўлівацца, ён назапашваецца ў перадстраўніку і пачынае брадзіць. Газы раздуваюць страўнік як барабан, які сціскае пячонку, ныркі, сэрца і лёгкія. Жывёла адчувае моцны боль і памірае ад удушша. Дапамагчы ў такой сітуацыі дзікай жывёліне практычна немагчыма.

Менавіта так, дзякуючы наведвальнікам, адбылося з ламай па мянушцы Кузя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?