Урад Балгарыі абвясціў 18 красавіка днём нацыянальнай жалобы ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, у якой загінула афіцыйная польская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам рэспублікі Лехам Качынскім.
Як адзначаецца ў паведамленні ўрадавай прэс‑службы, у нядзелю на дзяржустановах будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, урад заклікаў адмяніць запланаваныя масавыя ўрачыстасці.