Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу паведаміў генпракурор Аляксандар Мядведзька.

«Засталося адно – трэба дазнацца, хто выканаў злачынства. Над гэтым мы працуем разам са службай бясьпекі», – сказаў ён. Мядведзька таксама паведаміў, што генпракуратурай была праведзена дадатковая экспэртыза якасьці дыяксіну, выяўленага ў крыві Юшчанкі. Экспэртыза ўстанавіла, што той выраблены альбо ў Расеі, альбо ў ЗША ці Вялікабрытаніі.

«Для атручваньня нашага прэзыдэнта выкарыстаны дыяксін дастаткова высокай ступені чысьціні, сынтэзаваць які можна толькі кваліфікаваны спэцыяліст з выкарыстаньнем сучасных мэтадаў ачысткі», – дадаў Мядведзька.

Паводле ягоных словаў, Генпракуратура запатрабавала ўзоры вышэйазначаных дыяксінаў расійскага ці амэрыканскага вытворчасьці і прызначыла судова-хімічную экспэртызу "на прадмет ідэнтыфікацыі дыяксіну, якім быў атручаны Юшчанка».

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?