Паветраная прастора Беларусі закрыта для палётаў з 4 тысяч метраў і вышэй да 6 гадзін раніцы 18 красавіка. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспецы дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Нагулевіч.

«На малой вышыні, да 4 тысяч метраў, можна прыляцець. Выконваюцца авіярэйсы на Маскву і Калінінград, а таксама па Беларусі», — сказаў прадстаўнік Мінтрансу.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» заявілі, што аэрапорт працуе, выконваюцца некаторыя рэйсы на ўсходнім і паўднёвым напрамках. «Сёння выкананы рэйсы на Маскву, Хургаду, Ларнаку, магчыма, будзе рэйс на Баку», — паведамілі ў службе даведкі аэрапорта.

Між тым, як паведамлялася, сёння ў Мінск не змог вылецець самалёт з Абу-Дабі, які павінен быў прыбыць у 13.50. У ліку пасажыраў ёсць беларускія грамадзяне, у тым ліку група беларускіх дзяцей — удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных на Балі.

Заходні напрамак для палётаў закрыты цалкам.

Цяпер вулканічнае воблака пакрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Спецыялісты не выключаюць, што такая сітуацыя будзе доўжыцца двое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?