Воблака пылу ад вывяржэння вулкана ў Ісландыі знаходзіцца над тэрыторыяй Беларусі на вышыні каля 6 кіламетраў і пратрымаецца прыкладна да 18 гадзін. Як паведаміла начальнік аддзела па аналізе інфармацыі і прагназаванні ўзроўню забруджання Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук, такія звесткі Лонданскага кансультацыйна-разліковага цэнтра.

«На сёння Лонданскі кансультацыйна-разліковы цэнтр — адзіны ў Еўропе, хто займаецца траекторыяй перамяшчэння вулканічнага воблака», — патлумачыла Казярук. Паводле яе слоў, звесткі ўдакладняюцца кожныя шэсць гадзін.

Начальнік аддзела таксама паведаміла, што сёння ў Беларусі паўночна-заходні вецер. «Але галоўнае — які вецер наверсе, на вышыні воблака. Каля зямлі ён можа быць іншы», — дадала яна.

Прагназаваць развіццё сітуацыі, паводле слоў спецыяліста, пакуль практычна немагчыма. «Цяпер суцэльная воблачнасць, і мы не можам убачыць, што там, на вышыні, а грунтуемся толькі на разліковых звестках. Такая сітуацыя не толькі ў нас», — сказала Багдана Казярук.

Як паведамлялася раней, сёння ў Беларусі да 16.00 адменены ўсе авіярэйсы ў заходнім напрамку. Затым пытанне будзе вырашацца з улікам умоў надвор'я, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?