У часе памінальнай імшы БТ транслявала фільм Анджэя Вайды «Катынь» у перакладзе на беларускую мову.
Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю наведаў памінальную службу ў памяць ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, што прайшла ў мінскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў у храм разам з малодшым сынам Мікалаем. На ўваходзе кіраўніка дзяржавы сустракалі кардынал Казімір Свёнтэк і біскуп Антоні Дзям’янка.
Быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі ад прэзідэнта Беларусі да пастамента з партрэтам загінулага прэзідэнта Польшчы.
Лукашэнка аддаючы даніну памяці ахвярам трагедыі, запаліў ля партрэта Качынскага лампаду, дадае БЕЛТА.
У часе памінальнай імшы БТ транслявала фільм Анджэя Вайды «Катынь» у перакладзе на беларускую мову.
Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначальвае старшыня верхняй палаты беларускага парламента Барыс Батура.
Каментары