Паводзіны галоўных трэнэраў нашых нацыянальнай і моладзевай зборных, якія ў сераду кіравалі гульнямі сваіх камандаў у Галяндыі й Чэхіі, сталі нетыповымі для публічных асобаў падобнага кшталту. Абодва трэнэры не зьявіліся на пасьляматчавых прэс-канфэрэнцыях (!) у двух розных краінах Эўропы. Выпадковасьць? Не. Заканамернасьць? Так. Чым тлумачыцца адначасовае ігнараваньне трэнэрамі абодвух нашых камандаў звычайнай пасьляматчавай размовы з журналістамі? Якім бы не падаўся банальным адказ, але справа ў тым, што беларускія ўлады перапалохаліся магчымых адкрытых акцыяў з боку міжнароднай грамадскай супольнасьці падчас прэс-канфэрэнцыяў. Яны напужаліся таго, што чэскія й галянскія журналісты пачнуць задаваць нашым трэнэрам патаньні, якія, ня выключана, датычыліся б у тым ліку й палітычнай сытуацыі ў краіне. Бо становіцца відавочным непазьбежнае: “беларускае пытаньне” набывае ўсё большае гучаньне ў эўрапейскай супольнасьці.

У беларускай улады былі сур’ёзныя падставы, каб спужацца магчымага міжнароднага разгалосу. Напярэдадні матчу лідэр Ліберальнай партыі Парляманту Нідэрляндаў заклікаў каманду "аранжавых" да байкоту гульні з беларускай зборнай. Байкатаваньне матчу, на задуму аўтару закліку, мусіла стаць палітычнай акцыяй прызначанай дзеля зьвяртаньня ўвагі сьвету да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама дэманстраваньнем беларусай грамадскасьці салідарнасьці Эўропы з тымі сіламі ў краіне, што выступаюць за дэмакратычныя зьмены. Па сутнасьці, толькі ўмяшальніцтва Старшыні ПАСЭ Сп. Рэнэ Ван дэр Ліндэна прадухіліла магчымае байкатаваньне галянцамі матчу з беларускай зборнай. Пагроза выключэньня беларускіх спартовых камандаў з удзелу ў міжнародных спаборніцтваў становіцца ўсё больш наяўнай. Спроба ўладаў перайграць крытычна арыентаваных эўрапейцаў да сытуацыі ў беларускай дзяржаве праз скліканьне галоўным трэнэрам нашай нацыянальнай зборнай раптоўнай перадматчавай (!) прэс-канфэрэнцыі супярэчыла ўселякаму здароваму сэнсу. Але хто й калі ў Беларусі дбаў пра здаровы сэнс, калі гаворка ішла пра абарону правоў чалавека? Тое, што нечаканая перад матчам прэс-канфэрэнцыя ў Эйндховену была склікана па загаду “зьверху” выдаюць дзьве наступныя акалічнасьці: прысутнасьць ажно трох журналістаў (!), двое з якіх былі беларускія, а таксама зьмест саміх заяваў, што зрабіў галоўны трэнэр Беларусі - нічога надзвычайнага (!).

Беларускія ўлады добра зразумелі гэты выразны сыгнал з боку дэмакратычнай грамадскасьці Эўропы. Бо датэрміновае адкліканьне сваёй заявы на правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакею ў Беларусі - сьведчаньне няўпэўненай, нэрвовай рэакцыі ўладаў на прагназаваньне развіцьця падзеяў: спроба прадухіліць чарговую публічную паразу.

Безумоўна, што створаны ў свой час прэцэдэнт, зьвязаны з выключэньнем СФРЮ (былая Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) з удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, насамрэч можа стацца для сучаснай Беларусі рэальнасьцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?