Інфармацыя распаўсюджвалася праз Інтэрнэт

Людзі сабраліся каля будынка амбасады каля 14.45 у нядзелю. Роўна а трэцяй гадзіне ўсе арганізавана ўсклалі кветкі да будынка амбасады і запалілі свечы. Пасля людзі прачыталі супольную малітву на польскай мове, праспявалі некалькі памінальных песень на беларускай мове.

Большасць з прысутных — моладзь, сябры «Маладога фронту». Ад старэйшага пакалення быў Вячаслаў Сіўчык, адзін з арганізатараў руху «Разам», а таксама спадарыні з КХП БНФ.

Роўна ў гэты ж час у Кракаве пачалася цырымонія пахавання загінулай пад Катынню прэзідэнцкай пары Качыньскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?