З 1 верасня на факультэце журналістыкі БДУ пачнуць рыхтаваць пісьменнікаў. Пра гэта паведаміў дэкан факультэта Сяргей Дубовік.

На спецыяльнасці «Літаратурна-мастацкая творчасць» будзе адкрыта пяць спецыялізацый, на якіх акрамя паэтаў, празаікаў, драматургаў будуць рыхтаваць спецыялістаў па мастацкім перакладзе і крытыкаў.

Загадчыцы кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі журфака Людміла Саянкова адзначыла, што акцэнт найперш будзе рабіцца на падрыхтоўку літаратурных аглядальнікаў. У дыпломе выпускнік будзе мець пазнаку «Спецыяліст па літаратурна-мастацкай творчасці».

Набраць плануецца дваццаць чалавек, толькі пяць з якіх на бюджэтныя месцы. Людміла Саянкова таксама паведаміла, што такая ж спецыяльнасць будзе адкрыта і на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі. Спецыялісты з вышэйшай адукацыяй атрымаць новую спецыяльнасць змогуць за два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?