Івонка Сурвіла выступае на святкаванні25 Сакавіка ў Лондане, фота Алеся Чайчыца.

Івонка Сурвіла выступае на святкаванні
25 Сакавіка ў Лондане, фота Алеся Чайчыца.

У Лондане прайшла 27‑я сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сектараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці ў Беларусі, спрыянню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сесіі разгледзелі план дзеянняў на бліжэйшы час і перспектывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і еўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.

Сесія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва.

Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла,

піша Радыё Свабода.

Івонка Сурвіла была абраная старшынёй Рады БНР у 1997 г.

Да яе старшынямі Рады БНР на эміграцыі былі: Пётра Крэчаўскі (1919—1928), Васіль Захарка (1928—1943), Мікола Абрамчык (1947—1970), Вінцэнт Жук‑Грышкевіч (1971—1982), Язэп Сажыч (1982—1997).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0