19 красавіка ў Ленінскім раённым судзе Мінска адбыўся суд над лідэрам руху «Маладая Беларусь» Артурам Фінькевічам.Актывіста судзілі за ўдзел у пікеце каля Вярхоўнага суду 16 сакавіка ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Суддзя Хома аштрафаваў Артура на суму 17 500 беларускіх рублёў.
Пазоў з’явіцца ў суд Артуру Фінькевічу ўручылі 18 красавіка, калі ён праводзіў перадвыбарчы пікет.