Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ прапануе ахвотным здзейсніць аглядныя палёты на самалёце Ан‑2, верталёце Мі‑2 ды скокі з парашутам.

Пры гэтым вулканічнае воблака пылу з Ісландыі не перашкодзіць здзейсніць аглядны палёт над Мінскім раёнам і сталіцай. Над Мінскам магматычны пыл знаходзіцца на вышыні 7‑8 км, а самалёты ДТСААФ лётаюць не вышэй за 500 м».

Экскурсію ў небе над Мінскім раёнам можна зрабіць у любы час, акрамя панядзелка і аўторка. Дзеці дапускаюцца ў самалёт і верталёт толькі з дарослымі. Палёты доўжацца 10‑15 хвілін, так што у пасажыраў будзе магчымасць разгледзець цэнтр горада, убачыць з вышыні птушынага палёту будынак Нацыянальнай бібліятэкі, разгледзець Уручча, Зялёны Луг, Усход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?