Украіна хоча дабіцца зніжэння цаны газу ўзамен за саступкі ў пастаўках атамнага паліва.
Новы прэзідэнт Украіны пачынае выконваць перадвыбарныя абацянкі. Адно з іх — паніжэнне цаны расійскага газу. Цяпер украінцы плацяць $337 за тысячу кубаметраў. Новая цана, па інфармацыі газеты «Коммерсант», складзе $250 ці нават $210. Страты Расіі ў такім выпадку складуць больш за $3 мільярда.
Якую кампенсацыю атрымае расійскі бок? Паводле розных меркаванняў, «Газпрому» могуць дазволіць арандаваць газавыя сховішчы ў Заходняй Украіне. Таксама Кіеў замовіць у Расіі пабудову двух новых блокаў Хмяльніцкай АЭС і адменіць кантракт з амерыканскім «Вестынгхаўзам» на пастаўку атамнага паліва.
Размовы вядуцца таксама пра лёс флоту ў Крыме і авіяцыйных заводаў Украіны, што вырабляюць самалёты Ан і надта падабаюцца ўсходняму суседу.