Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 красавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1, плюс 6°С, днём плюс 10—16°С.

У Мінску 21 красавіка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С,

днём плюс 14—16°С.

У наступныя двое сутак, 22—23 красавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, ноччу па поўначы рэспублікі з мокрым снегам. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3, плюс 4°С,

днём плюс 5—12°С.

У Мінску 22 красавіка воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С,

днём плюс 7—9°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?