Калі чытаеш геніяльны раман Гарсія Маркеса «Восень патрыярха», прысвечаны прыродзе дыктатуры, пачынаеш разумець, што нічога новага Лукашэнка ў Беларусі не прыдумляе. У Мінску, у Каракасе, на Кубе і ў Чылі ў розны час адбывалася прыкладна тое самае.
Вядома, не ідзе гаворка пра стопрацэнтныя супадзенні з тэкстам. Пісьменнік апісваў універсальныя сюжэты і ўніверсальныя схемы паводзін дыктатараў.
Лукашэнка, адзін з тыповых аўтарытарных папулістаў пачатку ХХІ стагоддзя, у многія з іх укладаецца. Там беларус знойдзе і пра латарэі, і пра зніклых, і пра Колю…
Ёсць у кнізе і свяжэйшыя сюжэты. Напрыклад, вось такі.

«У снежні, калі ў карыбскіх краінах надыходзіць вясна, ён падымаўся ў карэце па серпантыне горнай дарогі да адзінокага, збудаванага на вяршыні самай высокай гары будынка прытулку, дзе бавіў вечарок-другі, гуляючы ў даміно з былымі дыктатарамі розных краін кантынента, зрынутымі айцамі разнастайных айчын, з тымі, каму ён многа гадоў назад даў палітычны прытулак… усе яны з’яўляліся да яго на досвітку ў поўнай параднай форме, уздзетай шыварат-навыварат паўзверх начной піжамы, з куфэркам, поўным нарабаваных у дзяржаўнай казне грошай, і з партфелем, у якім былі ўсе рэгаліі… ён з пагардай выслухоўваў пыхлівую прамову чарговага навічка, у якой той запэўніваў, што прыбыў ненадоўга, часова: „Толькі да таго часу, мой генерал, пакуль народ не закліча мяне назад!“ Але генерал ведаў, што ўсё гэта пустыя словы — усе гэтыя збітыя формулы цырымоніі атрымання палітычнага прытулку!

…Ён і сам любіў адпачываць у гэтым доме, на гэтай тэрасе… каб пацешыць сябе таемнай радасцю, пасмакаваць перавагу свайго стану: ён — не адзін з іх…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?