Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах, пераважна па паўночным захадзе, — з мокрым снегам. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с, раніцай і днём месцамі парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 4—9°С, на паўднёвым усходзе да плюс 12°С.

У Мінску 22 красавіка воблачна з праясненнямі. Часам дождж, магчымы мокры снег. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С,

днём плюс 5—7°С.

У наступныя двое сутак, 23—24 красавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 23 красавіка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу ў паўночных раёнах з мокрым снегам. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С,

днём плюс 5—12°С,

па Брэсцкай вобласці да плюс 14°С.

24 красавіка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу ў паўночных раёнах з мокрым снегам. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С,

днём плюс 5—12°С, у паўднёвых раёнах да плюс 15°С.

23 красавіка ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер заходні 7—12 м/с, днём парывы да 15—17 м/с.

Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 7—9°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?