За тыдзень з 12 па 19 красавіка 2010 года, паводле звестак аналітычнага цэнтра realt.by, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску паменшылася на 0,1% і склала 1.429 даляраў. Зніжэнне цэн назіраецца на працягу сямі апошніх тыдняў.

На 19 красавіка лідэрамі па велічыні сярэдніх цэн прапановы кватэр у Мінску з’яўляюцца Цэнтральны (1.698 даляраў за квадратны метр) і Савецкі (1.548) раёны.

Самыя нізкія цэны ў Заводскім (1.283) і Маскоўскім (1.364) раёнах.

За тыдзень сярэдняя цана кватэры павялічылася ў Ленінскім (0,07%), Кастрычніцкім (0,28%), Першамайскім (0,26%), Савецкім (0,13%) і Цэнтральным (0,65%) раёнах. У астатніх раёнах Мінска цэны паменшыліся ад 0,2 да 0,7%, больш за ўсё — у Заводскім раёне.

Сярэдняя цана прапановы кватэр на 19 красавіка склала

(у дужках — змяненне за тыдзень): 1‑пакаёвых — 1.507 даляраў/кв. м (зніжэнне на 0,46%), 2‑пакаёвых — 1.420 даляраў/кв. м (зніжэнне на 0,42%), 3‑пакаёвых — 1.378 даляраў/кв. м (павелічэнне на 0,36%), 4‑пакаёвых — 1.369 даляраў/кв. м (павелічэнне на 1,33%).

Лідэрам па аб’ёме прапановы другаснага жылля ў Мінску застаецца Фрунзенскі раён — 21%. Менш за ўсё прапаноў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэр прапаноўвалася 29%, 2‑пакаёвых — 35%, 3‑пакаёвых — 28%, 4‑пакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Мінска прапануюцца па камерцыйных цэнах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр і новабудоўляў у Мінску за тыдзень не змянілася і складае 1.301 даляр/кв. м.

Для параўнання: паводле звестак украінскага партала нерухомасці realt.ua, сярэдняя цана на другасным рынку Кіева за тыдзень паменшылася на 1% і склала 2.208 даляраў/кв. м. На першасным рынку Кіева сярэдняя цана кватэр за гэты перыяд павялічылася на 1,5% і складае 1.742 даляры/кв. м.

Паводле звестак партала нерухомасці irn.ru, сярэдняя цана на другасным рынку Масквы за тыдзень павялічылася на 0,8% і складае 4.354 даляры/кв. м (на 19 красавіка 2010 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?