21 красавіка ў Бабруйску, ў матчы турніру чатырох зборных за выжыванне, Канада выйграла ў Латвіі 5:1 і разам са Славакіяй захавала месца ў групе наймацнейшых.

Днём раней гаспадары першынства з такім жа лікам саступілі славакам, але яшчэ мелі тэарэтычны шанц застацца ў топ-дывізіёне.

Становішча каманд: Канада — 6 балаў (2 матчы; розніца шайб 16-4), Славакія — 6 (2; 9-4), Латвія — 0 (2; 4-9), Беларусь — 0 (4-16).

22 красавіка Канада сустрэнецца са Славакіяй, а Беларусь — з Латвіяй.

23 красавіка ў фінале ў Мінску згуляюць зборныя ЗША і Швецыі.

У паўфінале амерыканцы разграмілі фінаў — 5:0, а скандынавы былі мацнейшымі за хакеістаў Расіі — 3:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?