Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 21‑гадовага будаўніка са Слуцка.
Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, няшчасны выпадак здарыўся 21 красавіка каля 19 гадзін. Малады чалавек, які прыехаў у Мінск на павышэнне кваліфікацыі, адпачываў у кампаніі ў інтэрнаце на завулку Соф’і Кавалеўскай.
У нейкі момант хлопец выйшаў на балкон,
пералез праз парэнчы і пачаў вырабляць розныя піруэты, выхваляючыся сваім уменнем і адвагай.
У выніку малады чалавек сарваўся з пятага паверха і разбіўся.