У беларускай сталіцы адкрыліся 666 участкаў для датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Мінгарсавет ХХVI склікання. Выбары пройдуць 25 красавіка, участкі для датэрміновага галасавання дзейнічаюць з 20 красавіка.

Участкі для датэрміновага галасавання працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Усяго ў сталіцы зарэгістраваныя 221 кандыдат у дэпутаты гарадскога савета. У цяперашнюю выбарчую кампанію ў сталіцы створана 57 выбарчых акругаў па выбарах у Мінгарсавет — на 2 акругі больш, чым у папярэднюю. Гэта звязана з будаўніцтвам ў сталіцы новых жылых мікрараёнаў. Так, па адной новай акрузе створана ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. Такім чынам, на адно месца ў гарсавет прэтэндуюць 3,9 кандыдата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?