Тэлефанія
+інфаграфіка | 12 каментароў Яўген Васількоў | 15:36, 22 красавiка 2010

НН параўноўвае цэны, прапанаваныя ўсімі трыма аператарамі.

Шэрым вылучаныя самыя выгадныя прапановы

На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі МТС нарэшце запусціў сваю 3G-сетку. Праўда, камерцыйная эксплуатацыя пачнецца толькі ў маі. Цяпер усе тры аператары прапануюць сваім абанентам звышхуткасны інтэрнэт.

Пачынаецца сапраўднае рынкавае змаганне за спажыўца.

«НН» дапамагае разабрацца ў безлічы тарыфных планаў.

Галоўнае — вылічыць трафік

Кожны з трох аператараў знайшоў што прапанаваць як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэту, якія з’яўляюцца ў Сеціве пару разоў на тыдзень, звычайна праз мабільны тэлефон, так і для тых, каму патрэбны трафік ледзь не ў прамысловых памерах. Але ўсе тарыфныя планы аб’яднаны абавязковай ўмовай — у іх ёсць абаненцкая плата, якая ўтрымлівае ў сабе перадаплачаны трафік.

Цяжкасць для параўнання ў тым, што аператары абралі розныя прамежкавыя ўзроўні. Напрыклад, Life:) мае пазнаку ў тарыфікацыі ў 500 мегабайтаў. Наступны ж узровень у яго складае 2 гігабайта (49 000 рублёў), значыцца, абонент, які мае патраціць усяго 750 мегабайтаў, усё роўна мусіць расшчодрыцца на 49 тысяч, а рэшткі трафіку згараць у яго ў канцы месяца.

Каб абраць самага выгаднага для сябе аператара, трэба прыкінуць, які трафік будзе скарыстаны за месяц.

У гарызантальнай восі графіка памеры трафіка ранжыраваны ад 50 мегабайтаў да 4 гігабайтаў. Вертыкальная вось — колькасць грошай, якую прыйдзецца выдаткаваць.

Лідэрства Life:)

Атрымліваецца, што карыстацца паслугамі Life:) выгадна таму, хто патраціць мала трафіку — не больш за 500 мегабайтаў. Патэнцыйныя абаненты Velcome — тыя, хто выкарыстае для працы і адпачынку ад 501 да 750 мегабайтаў. Гігабайт трафіку — адзінае моцнае месца МТС. А вось тым, хто выкарыстоўвае больш за 2 гігабайта інфармацыі, зноў варта аддаць перавагу Life:).

Прапановы аператараў сыходзяцца ў адной і той кропцы ў канцы графіка.

За 99 тысяч рублёў Velcome прадастаўляе 4 гігабайта трафіку, а МТС і Life:) — па 5 гігабайтаў.

Асобнымі радкамі варта ўзгадаць прапановы ад МТС і Life:). Расійскі аператар прадастаўляе неабмежаваны інтэрнэт за 290 тысяч рублёў на тарыфным плане «Абсалют». Туркі ж прапануюць начны інтэрнэт (з 1.00 да 8.00) коштам 29 тысяч рублёў за месяц, прычым у гэтыя грошы ўваходзяць 10 гігабайтаў трафіка. А таксама паслугу «Інтэрнэт на суткі» — 2900–4900 рублёў у залежнасці ад колькасці загружанай інфармацыі.

Падзяліцца навіной:         
12 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Vasil напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 16:26
Актуальны артыкул, дзякуй. Добра было б яшчэ зрабіць тэст 3G інтэрнэта ад усіх аператараў і параўнаць якасць і хуткасць.
Internet напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 17:52
Карацей адзины добры мабильны интэрнэт ужо кольки гадоу ёсьць тольки у БЕЛСЕЛа.
Andrei напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 18:27
Nadejus' chto vse ponimajut:

ETO MARAZM TARIFICIROVAT" PO TRAFFIKU!!!

ETOGO NET NIGDE VOOBSCHE V MIRE KROME SEVERNOI KOREI.

Bezlimitnyi internet - eto standart vo vsem mire.!!!!

Ja v amerike plachu 20$ za 21Mbit unlimited internet.
UL напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 19:51
Маю досьвед у карыстаньнi INTERNET праз life ды velcom. Нiзкiя кошты INTERNET ад life спакусiлi на падлучэньне да гэтага апэратару паўтары гады таму. Але з пашырэньнем кола абанэнтаў прывабнасьць life падала. Спачатку адмянiлi пакiлабайтную тарыфiкацыю (затым вярнулi), у 1.5 разы павысiлi абанэнцкую плату. Якасьць сувязi месцамi па Менску не вытрымоўвае крытыкi. Хуткасьць ды стабiльнасьць INTERNET ад life заўважна саступае velcom (маю досьвед толькi па паслузе 100 MB). Некалькi разоў меў праблемы зь неабгрунтаваным сьпiсаньнем сродкаў, нават прызнаваных life (!), але дабiцца вяртаньня грошай так i не здолеў. Не судзiцца ж! Майце на ўвазе, што сервiсны нумар life 9090909 платны!!! Шмат iншых замарочкаў. Карацей, life - гэта турэцкi кiрмаш з кiтайскiм барахлом, дзе могуць лёгка абдурыць, а velcom - еўрапейскi буцiк, дзе могуць элегантна пазбавiць грошай. Выбiрае кожны па сабе.
Avigiv напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 20:33
Одним словом, как всегда.

Цена заоблачная, а качество чуть-чуть выше экватора...
SK напiсаў(ла) Красавiк 22, 2010 у 21:44
Даўно (мабыць з году 2005)карыстаюся internet ад diallog.
Тады карыстаўся "1х", цяпер EV-DO.
Ёсьць цікавыя варыянты й для internet й для размоў.
Тым больш, што жо даўно ёсьць прапановы(гадоў ўжо мабыць, калі не пяць, то тры дакладна) з дармовымі дэвайсамі.

А "Наша Ніва" зьдзівіла :-/
Нашто друкаваць Яўгена Васількова, які пытаецца: "У каго з аператараў..." а піша не пра ўсіх? Ня ведае? То й ня трэба "баяніць" з высокай гары :-/
alex напiсаў(ла) Красавiк 23, 2010 у 11:29
Padtrymliwaju Andreja! Abmezawanne trafika - ab chyms takim prypaminaesh jak wiartae6sia na radzimu! I pachynaesh adchuwac siabe jak u klitce! Era dinazaurau widat jashche ne zakonchylasia!
Raman напiсаў(ла) Красавiк 23, 2010 у 11:51
Занесла мяне да суседзяу украинцау на гэтым тыдни. Падключыуся на Билайн, так тут 8 капеек за магабайт!!!
ПС. 0.08*400р*100Мб=3200руб за 100Мб
lazy напiсаў(ла) Красавiк 25, 2010 у 12:02
1. velcom пішацца менавіта так, без "е" напрыканцы
2. у вэлкома ёсьць ТП з уключаным трафікам, ніякіх дадатковых выдаткаў на 100 мегабайтаў акрамя абаненцкае платы не патрабуюць. Бізнэс Про, напрыклад.
sanitar2 напiсаў(ла) Красавiк 27, 2010 у 0:15
Ад вэлкому 750 мегабайтаў мне хапае на месяц, нават застаецца. Дый кошт гаворыць сам за сябе) Выкарыстоўваю edge, бо мой камунікатар не падтрымлівае 3g.
wint напiсаў(ла) Красавiк 27, 2010 у 1:36
Raman напiсаў(ла) Красавiк 23, 2010 у 11:51
Занесла мяне да суседзяу украинцау на гэтым тыдни. Падключыуся на Билайн, так тут 8 капеек за магабайт!!!
ПС. 0.08*400р*100Мб=3200руб за 100Мб
==========================
І што? У Лайфа 100 Мб каштуе 2900.
Вы толькі ў суседзяў коштамі на інтэрнэт пэўна цікавіцеся. :)
Alies' напiсаў(ла) Красавiк 27, 2010 у 23:17
Tol'ki bezlimitny Internet. Usio inshae - bzdura
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).