Да 70‑годдзя мастака Аляксея Марачкіна прымеркаваная яго выстава «Постаці гісторыі і культуры Беларусі». На ёй будзе выстаўлена каля трыццаці графічных палотнаў.

Гэта і даўно знаёмыя вобразы Кастуся Каліноўскага, Міхала Клеафаса Агінскага, і новыя працы. Можна ўбачыць выявы асобаў, якіх мала хто маляваў. Паўстанка Эмілія Плятар, генерал Булак‑Булаховіч, рэвалюцыянерка Палута Бадунова. Мастак асобна адзначае партрэт маладога Францішка Скарыны, які лічыць сваёй адметнай працай.

Выстава адкрыецца 23 красавіка ў 18.00 на сядзібе БНФ (пр.Машэрава, 8).

Працаваць яна будзе на працягу месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0