Паводле дадзеных Дэпартамента статыстыкі Літвы, у 2009 годзе з гэтай краіны з’ехала 22 000 чалавек, што на 5 000 больш, чым годам раней. У мінулым годзе ў 2,5 разы павялічылася колькасць грамадзян Беларусі, якія выехалі з Літвы.

У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра імігрантаў, якія дэкларавалі свой ад'езд. У 2008 годзе з Літвы зьехала 780 грамадзян Беларусі, а ў 2009 – амаль 2000. Для параўнання – у 2007 годзе з Літвы з’ехала ўсяго 350 беларусаў.

У мінулым годзе Літву таксама пакінула 900 украінцаў (у 2008 годзе – 640), 700 расійцаў (у 2008 – 630), 130 грамадзян ЗША (у 2008 – 180).

Як адзначаюць спецыялісты, зніжэнне колькасці эканамічных імігрантаў у першую чаргу звязана з тым, што літоўская біржа працы, жадаючы абараніць літоўскі працоўны рынак, на якім склалася няпростая сітуацыя, стала выдаваць менш дазволаў на працу іншаземцам. У мінулым годзе замежнікам было выдадзена 2240 дазволаў на працу, што ў 3,5 разы менш, чым у 2008 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?