За чатыры дні – ад аўторка да пятніцы – датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі ўзялі ўдзел больш за 1,5 млн выбарцаў, ці 22,1% ад агульнай колькасці грамадзян, што маюць права голасу. Пра гэта паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 26,1%, у Гомельскай – 25,9%, Віцебскай – 24,6%, Мінскай – 23,3%, Гродзенскай – 19,2%, Брэсцкай – 19,1%, Мінску – 17,4%.
У адрозненне ад папярэдніх выбараў, на сёлетніх неабходнага парогу няма. І выбары пройдуць у адзін тур.
Непасрэдна выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі адбудуцца ў нядзелю, 25 красавіка.
Прагаласаваць можна ў любы час ад 8-й раніцы да 8-й вечара. Жыхарам Беларусі трэб выбраць 21 300 дэпутатаў для работы ў 1 495 мясцовых саветах.