Паводле аператыўных звестак, у суботніку ў Беларусі, што праводзіцца сёння 24 красавіка, бярэ/узяў удзел больш за 3,5 млн чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам падчас суботніка на Кургане Славы віцэ-прэм’ер, кіраўнік працоўнай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка Іван Бамбіза, зазначае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка мае сёння закласці капсулу ў фундамент новага музея Вялікай Айчыннай вайны, што будзе збудаваны ля стэлы «Мінск – горад-герой» (г.зв «жанчына з флейтай») на праспэкце Пераможцаў.

Міністр культуры Павел Латушка завіхаецца ў Мірскім замку.

Журналісты і рэдактары «НН» працуюць і ў суботы, і ў нядзелі, таму сустракаем мы яго на працоўных месцах :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?