Зборная ЗША стала пераможцай юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў з 13 па 23 красавіка ў Мінску і Бабруйску.

У фінальным матчы амерыканцы 23 красавіка з лікам 3:1 выйгралі ў каманды Швецыі.

Бронзавыя медалі заваявалі хакеісты Фінляндыі, якія перамаглі ў матчы за трэцяе месца зборную Расіі — 5:1.

Далей у выніковай табліцы размясціліся Швейцарыя, Чэхія, Канада, Славакія, Латвія і Беларусь. Апошнія дзве зборныя выбываюць з топ-дывізіёна. Іх месцы ў наступным годзе зоймуць Нарвегія і Германія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?