Меркаванні88

Неінтэлігентная гульня Рады інтэлігенцыі

Перад Саннікавым адмовіўся ад супрацы з Радай Алесь Міхалевіч.

Ад супрацы з Радай інтэлігенцыі ў справе выбару адзінага кандыдата рашуча адмовіўся лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў: «Я не бачу ніякага сэнсу ўдзельнічаць. Па-першае, я бачу тут маніпуляцыі. Па-другое, я не бачу, каб быў нейкі вынік. Па-трэцяе, я не лічу, што гэта дапаможа правесці сапраўды моцную прэзідэнцкую кампанію», — заявіў Андрэй Саннікаў.

Чаму Саннікаў дазволіў сабе такую рэзкасць? Бо ведае, што кіраўнік Рады інтэлігенцыі вельмі блізкі да адной з палітычных груповак. І падазрае, што ні пра якую працэдуру адбору няма гаворкі. Думка толькі пра тое, як прыкрыць аўтарытэтам інтэлігенцыі кандыдатуру ад гэтай групоўкі. Бо ведае таксама, што Рада інтэлігенцыі за пяць гадоў сваёй дзейнасці абмежавалася нешматлікімі паседжаннямі, ніякай іншай дзейнасці яна не праводзіла. Чаму тады прэтэндуе на права выбіраць? Не інтэлігентна, нарэшце, каб арбітражную структуру ўзначальваў чалавек, які сам нядаўна меў (дагэтуль мае?) прэзідэнцкія амбіцыі.

Маніпуляцыі з намашчэннем кандыдата Радай інтэлігенцыі ніяк не ўзмацняць апазіцыі, ані арганізуюць грамадства. Гаворка ідзе пра ператасоўку, на хуткую руку, картаў у апазіцыйным асяродку. Маем справу з выкарыстаннем у палітычных мэтах самога слова «інтэлігенцыя».

Перад Саннікавым адмовіўся ад супрацы з Радай Алесь Міхалевіч. Следам за Саннікавым Уладзіміра Коласа адшые, трэба думаць, і апазіцыйны лідэр з найбольшым рэйтынгам сярод насельніцтва — Аляксандр Мілінкевіч. Сумняюся, каб мела зацікаўленасць у такой супрацы Беларуская хрысціянская дэмакратыя з яе сапрраўды актыўнымі структурамі. Так з харошай грамадзянскай ідэі выходзіць наменклатурны пшык. А інтэлігенцыя застаецца з адпаведнай рэпутацыяй.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць