Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць 6 лютага спрыяльнай датай для прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта ў панядзелак паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«Мы зыходзім з таго, што канчатковая дата для правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 6 лютага 2011 года — з’яўляецца спрыяльнай, — сказала Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне, ці будзе ЦВК рэкамендаваць найбольш прымальную дату прэзідэнцкіх выбараў.

Старшыня ЦВК дадала, што пакуль у Цэнтрвыбаркаме не абмяркоўвалася канкрэтная дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі,

і ў цэлым гэтае пытанне — палітычнае.

Са свайго боку Цэнтрвыбаркам будзе сачыць толькі за тым, каб паміж датай заканчэння паўнамоцтваў і прызначэннем кампаніі па выбарах прэзідэнта было не менш за тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?