Гісторыя
5 каментароў АП | 15:55, 27 красавiка 2010

Аўтабіяграфія/Багуслаў Радзівіл; уклад. і пасляслоўе Ул.Сіўчыкава, прадмова Г.Літвіна, пер. з пол. мовы А.Бутэвіч, Ул.Сіўчыкаў. -- Мн.: Радыёла-плюс, 2009. -- 212 с.: іл.

Багуслаў Радзівіл, сын віленскага кашталяна Януша Радзівіла і Лізаветы Соф'і Гагенцолерн, быў ў розныя перыяды свайго жыцця літоўскім харунжым, канюшым, генеральным губернатарам Прускага герцагства.

Жыццё гэтага чалавека было надзвычай насычаным, поўнілася супярэчлівымі фактамі і разнастайнымі цікавосткамі.

З сямі гадоў выхоўваўся ў ВКЛ, у 1637 выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы, у рыцарскай Акадэміі. Шмат падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у многіх войнах.

У 1648 г. Багуслаў Радзівіл вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Тады ж наняў 2 тысячы пехацінцаў і накіраваў іх супраць казакаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Аднак ужо праз некалькі год Багуслаў Радзівіл становіцца прыхільнікам Кейданскай уніі – пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Ён паспеў паваяваць як за Швецыю (узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі), так і супраць яе ў Курляндыі, калі вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай.

Войны не былі адзіным захапленнем Багуслава Радзівіла. Ён валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, а пасля шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я.Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы.

Разам з землямі і гарадамі Багуслаў Радзівіл калекцыянаваў і духоўныя каштоўнасці. У Слуцку ён сабраў архіў і бібліятэку. Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва і нават складаў рэлігійныя гімны. Багуслаў Радзівіл таксама з’яўляецца аўтарам замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў самых разнастайных пабудоў.

Аб самых таемных момантах жыцця Багуслава Радзівіла зараз можна даведацца з яго аўтабіяграфіі, што выйшла ў выдавецтве «Радыёла-плюс». Укладальнікам «Аўтабіяграфіі» кнігі выступіў Уладзімір Сіўчыкаў, прадмову да яе напісаў пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін.

Першае польскамоўнае выданне пабачыла свет у 1979 годзе, па беларуску аўтабіяграфія выйшла ўпершыню.

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Aleg напiсаў(ла) Красавiк 27, 2010 у 23:49
Выдатна,з задавальненьнем набуду і пачытаю!
radziwill.by напiсаў(ла) Красавiк 28, 2010 у 12:47
Будзем шукаць па кнігарнях)
беларуска напiсаў(ла) Красавiк 29, 2010 у 10:16
Але лепш за ўсё Радзівіл кахаў, ведаю вуліцы адпаведныя ў Парыжу, быў знакамітым дуэлятам, трапіў у Бастылію, і яго выратоўвалася Ганна Аўстрыйская!!! :)
KNIHI.BY напiсаў(ла) Май 11, 2010 у 19:16
Кнігу можна замовіць тут:
http://knihi.by/knihi/radzivil-bahuslau-autabijahrafija
Рина напiсаў(ла) Лiпень 16, 2010 у 1:08
О, ну если польский посол писал вступление, то я представляю тон этой книги! Впрочем, я и в белорусском инет-магазине встречала коммент в стиле " мемуары самого большого предателя отчизны"... Для поляков Князь Богуслав , конечно, стихийное бедствие, особенно, из-за его дипломатической деятельности, а немцы с белоруссками ему как минимум, памятник должны...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).