Што вядома пра знаходжанне зрынутага прэзідэнта Кыргызстана ў Мінску?

Яшчэ 23 красавіка Курманбек Бакіеў жыў у адным з катэджаў на тэрыторыі рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах пад Мінскам. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміў прадстаўнік дыпламатычнага корпусу, які прасіў не называць ягонага імя.

Ці жыве Бакіеў і цяпер у Драздах, крыніцы невядома.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі каментаваць гэтую тэму адмовіліся, а да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі дазваніцца не ўдалося — падчас паездкі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць тэлефон прэс‑службы маўчыць.

У амбасадзе Кыргызстана ў Беларусі сказалі, што там не ведаюць, дзе цяпер знаходзіцца экс‑прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?