Шараговец, прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна‑масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.

Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307‑й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Мінская вобласць).

Падчас бегу на кароткія дыстанцыі — стаметроўкі — шараговец адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.

На сённяшні дзень па факце смерці шарагоўца прызначана судова‑медыцынская экспертыза.

Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, пад час якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую хлопец праходзіў перад адпраўкай у войска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?