На Івана‑Франкоўшчыне (Украіна) суткі шукалі 4‑гадовага хлопчыка, якога гора‑бацькі згубілі, калі саджалі бульбу.

Па інфармацыі прэс‑службы МНС вобласці, дзіця знікла раніцай у пятніцу, і толькі ўвечары маці звярнулася па дапамогу. Хлопчыка шукалі 200 эмчээсаўцаў са службовымі сабакамі, аднавяскоўцы і нават вадалазы.

Пад раніцу суботы адзін з вяскоўцаў убачыў дзіця, што спала пад дрэвам.

Малое ў бальніцы, яго абследуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?