У Беларусі для стымулявання нараджальнасці неабходна прымаць радыкальныя меры: увесці падатак з мужчын векам ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей.

З такой прапановай выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік.

«Калісьці такая практыка ўжо ўжывалася. Трэба да гэтага вярнуцца, ‑‑ лічыць лідэр ФПБ. — Гэта і папаўненне бюджэту, і своеасаблівы, дастаткова важкі стымул для тых прадстаўнікоў моцнага полу, якія сыходзяць ад свайго грамадзянскага абавязку.

Пры гэтым, калі нараджаецца першае дзіця, падатак павінен быць зніжаны на 50%. Пры нараджэнні другога — падатак адмяняецца. Нарадзілася трэцяе — дзяржава вяртае ўвесь выплачаны раней падатак».

Леанід Козік таксама падтрымлівае прапанову аб неабходнасці ўжо цяпер стымуляваць сем’і, якія рашыліся нарадзіць другое дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?