Аднадзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча адбудзецца 29 красавіка. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Украіны ў Мінску. Праграма візіту пакуль удакладняецца.

3 сакавіка падчас тэлефоннай размовы прэзідэнты Беларусі і Украіны дамовіліся аб правядзенні двухбаковай сустрэчы найбліжэйшым часам. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч таксама размаўлялі па тэлефоне 6 красавіка — тады яны абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых адносін, актуальныя міжнародныя праблемы і пытанні ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы.

27 красавіка прэзідэнт Украіны наведаў Страсбург, дзе выступіў перад дэпутатамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і сустрэўся са старшынёй ПАСЕ Меўлютам Чавушоглу. Напярэдадні сустрэчы Чавушоглу паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Януковічам стратэгію адносін з Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?