Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі зробіць рабочы візіт у Літоўскую Рэспубліку 20‑30 красавіка.

Сёння кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выстаўкі «АграБалт 2010». Ён азнаёміцца з экспазіцыяй у выставачным комплексе Litexpo, сустрэнецца з кіраўніцтвам буйнейшых літоўскіх кампаній. Сяргей Сідорскі таксама наведае Клайпедскі марскі дзяржаўны порт.

На 30 красавіка запланавана рабочая сустрэча прэм’ер‑міністра Беларусі з прэм’ер‑міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?