Як паведаміў сам жывапісец, зладзеі праніклі ў кватэру днём 28 красавіка і выкралі амаль усе каштоўныя рэчы.

Акрамя таго, зламыснікі праніклі і ў суседнія кватэры.

Як удакладнілі ў Цэнтральным РУУС Менска, па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК Беларусі. Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння, вядзецца следства.

 rv-blr.com

rv-blr.com

Нагадаем, што Аляксей Кузьміч вядомы сваімі Мадоннамі, рэпрадукцыі якіх былі апублікаваныя ў шматлікіх выданнях па ўсім свеце. Аляксей Кузьміч таксама аўтар каля 50 партрэтаў дзеячаў мастацтваў Беларусі.

Мастаку пазіравалі Барыс Луцэнка, Марыя Захарэвіч, Мікалай Яроменка‑старэйшы, Уладзімір Ліпскі ды іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?