У выніку выбуху на іпадроме пацярпела больш за 30 чалавек.

Па факце выбуху, які адбыўся сёння, 1 траўня, на іпадроме Нальчыка, СКП РФ распачала крымінальную справу па артыкуле «тэракт». Як паведамілі ў Следчым камітэце пры Пракуратуры Расіі, спачатку злачынства было кваліфікавана як «забойства» і «замах на забойства», аднак у ходзе следча-аператыўных дзеянняў былі ўстаноўлены акалічнасці, якія дазваляюць гаварыць аб тым, што быў здзейснены менавіта тэракт.

Па ўдакладненых дадзеных, у выніку выбуху пацярпелі 30 чалавек, адзін чалавек загінуў. «У цяперашні час у шпіталях знаходзяцца 23 пацярпелых у выніку выбуху, яшчэ шэсць чалавек, якія атрымалі лёгкія раненні, адмовіліся ад шпіталізацыі і былі адпраўленыя дадому», -- паведаміў кіраўнік прэс-службы галоўнага ўпраўлення МНС па Кабардына-Балкарыі Канцемір Давыдаў.

Паранены ветэран Другой сусветнай вайны 1906 года нараджэння памёр у рэанімацыі. У ліку пацярпелых апынуліся міністр культуры Кабардзіна-Балкарыі Руслан Фіраў, экс-старшыня рэспубліканскага МУС Хачым Шагенаў і карэспандэнт адной з мясцовых газет Альберт Дышкекаў.

Па адной з версій, выбух адбыўся каля цэнтральнага ўваходу на іпадром, па іншых, выбуховая прылада была закладзена пад так званай урадавай трыбунай іпадрома. Паводле папярэдніх дадзеных, магутнасць бомбы складала ад трох да пяці кілаграмаў у трацілавым эквіваленце, выбухная прылада была начыненая паражаючымі элементамі.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо даручыў МУС і ФСБ расследаваць акалічнасці выбуху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?