Навасібірская «Сібір» атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі. 2 мая ў матчы 8-га тура на сваім полі «Сібір» перайграла «Растоў» – 2:0 (Мядзведзеў, 58, Нагібін, 87).

Цяпер у клуба чатыры балы (адна перамога, адна нічыя, шэсць паразаў). Столькі ж балаў у «Сатурна». «Крылы Саветаў», што займаюць 14-е месца, маюць 5 пунктаў.

«Сібір» – абсалютны навічок расійскай прэм’ер-лігі. Аднак каманда прабілася ў фінал Кубка Расіі і будзе прадстаўляць Расію ў Лізе Еўропы.

Што ў клубе беларускага?

У складзе і «Сібіры» і «Растова»– па тры гульцы-беларусы, найбольшае наша прадстаўніцтва ў суседнім чэмпіянаце.

За «Сібір» выступаюць Дзмітры Молаш, Ягор Філіпенка і Генадзь Блізнюк, а за «Растоў» – Аляксандр Кульчы, Цімафей Калачоў і галкіпер Антон Амельчанка.

Затое «Сібір» трэніруе беларускі спецыяліст – Ігар Крывушэнка. Таму гэты клуб можна назваць самым беларускім.

Сёння на полі ў кожнай з камандаў было па два беларусы: Молаш і Філіпенка – у складзе «Сібіры», Амельчанка і Кульчы – у«Растове».

Як паведамляў nn.by, у мінулым туры Цімафей Калачоў атрымаў цяжкую траўму (зламана малая бярцовая костка) і аднаўленне складзе ад двух да шасці месяцаў,

а Генадзь Блізнюк злёг з кішэчнай інфекцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?