Як паведаміў карэспандэнту «НН» сам Алесь Чыгір, сёньня яго зранку даставілі ва УУС Бабруйскага гарвыканкаму, дзе склалі пратакол паводле арт. 166 Адміністрацыйнага кодэксу (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) і ч. 1 арт. 167 (парушэньне правядзеньня правілаў пікетаў, мітынгаз і г.д.). Потым «запрасілі» прыйсьці а 14-й гадзіне дня ў суд Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску, што месьціцца на вуліцы Кастрычніцкай.

Алесь зьявіўся туды а прызначанай гадзіне, аднак судзьдзя Чарапук перанесла паседжаньне на сераду, 13 верасьня. Пачатак а 15-й.

Алесь зазначае, што прысуд можа быць любым. "Папярэджаньне малаверагодна, хутчэй альбо штраф, альбо суткі". Аднак міліцыянты, зазначае ён, ставяцца зычліва.

Адзначым, што на 22-23 верасьня ў Бабруйску заплянаваныя агульнарэспубліканскія «Дажынкі». Ня выключана, што горад "зачышчаюць" ад непажаданых грамадзкіх дзеячоў.

Нагадаем, што 31 жніўня Алеся Чыгіра затрымалі ў часе несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат гарсавету зьбіраўся прыкуць сябе да ліхтара ля гарвыканкам уагароджы на знак пратэсту супраць таго, што яму не падоўжылі працоўны кантракт. Алесь Чыгір перакананы, што яго звольнілі са школы за актыўны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0