Клуб «Твэнтэ» (Энсхэдэ) выйграў чэмпіянат Галандыі па футболе ў вышэйшай лізе. У апошнім 34-м туры, што прайшоў 2 мая, ён абыграў у гасцях «НАК» з Брэды 2:0.

«Твэнтэ» набраў 86 балаў, у «Аякса» – 85 балаў. Ён – срэбраны. У «габрэяў» – такая мянушка ў клуба з Амстэрдама – фантастычная розніца забітых і прапушгчаных мячоў: 106 супраць 20. У «Твэнтэ» – 63 супраць 23.

Але, як бачым, такая выніковасць не прынесла «Аяксу» чэмпіёнства. 29-разовы чэмпіён Галандыі апошні раз выйграваў залатыя медалі ў 2004 г.

«Твэнтэ» – у сённяшнім выглядзе – стаў чэмпіёнам упершыню. Зрабіў ён гэта пад старшынствам вядомага брытанскага спецыяліста Стыва Макларэна. Клуб быў заснаваны ў 1965 г. шляхам зліцця двух камандаў «Энсхэдэ» і «Энсхэдэ Бойс». А вось клуб «Энсхэдэ» быў чэмпіёнам у 1926 г.

Вы спытаеце, якое дачыненне да гэтага ўсяго вышэй напісанага мае бел-чырвона-белы сцяг?

Рэч у тым, што 140-тысячны горад на ўсходзе НідэрландаўЭнсхэдэ, які прадстаўляе «Твэнтэ», мае сваім сцягам бел-чырвона-белы штандар. Праўда, з гербам не пашанцавала, там не «Пагоня» :)

 Сцяг горада Энсхэдэ.

Сцяг горада Энсхэдэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?