Да канца першага паўгоддзя 2010 года Аляксандр Лукашэнка наведае Азербайджан. Пра гэта 4 мая паведаміў журналістам у Баку беларускі пасол Мікалай Пацкевіч, перадаюць азербайджанскія СМІ.

Паводле слоў Пацкевіча, у рамках візіту чакаецца падпісанне шэрагу міжурадавых пагадненняў. Распрацоўваецца каля 20 дакументаў, палова з якіх будзе прадстаўлена на падпісанне, сказаў пасол. Так, завершана ўзгадненне праекта пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый.

5—7 мая ў Баку пройдзе II Нацыянальная выстава Беларусі, у якой возьмуць удзел 150 беларускіх прадпрыемстваў.

Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Баку пройдзе шостае пасяджэнне азербайджана‑беларускай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Нагадаем, у лістападзе 2009 года Беларусь наведаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. У ходзе афіцыйнага візіту абмяркоўваліся сумесныя эканамічныя праекты, а таксама пытанні, звязаныя з сельскай гаспадаркай, турызмам, прамысловай вытворчасцю, транспартам, энергетыкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?