Паштоўкі атрымалі і міліцыянты. Фота «Салідарнасць»

Паштоўкі атрымалі і міліцыянты. Фота «Салідарнасць»

Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё 14-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі» каб павіншаваць калегаў і чыноўнікаў з Сусветным днём свабоды прэсы.

Да гэтай падзеі БАЖ падрыхтаваў адмысловыя паштоўкі. На іх намаляваны індзеец, які перадае журналістам люльку міру. «Разам з сумленнем і адказнасцю» — гучыць подпіс да паштоўкі. «Гэта сімвалізуе наша жаданне, каб адрозненні паміж дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсай хутчэй зніклі. Мы не хочам дзяліцца на «чэсных» і «нячэсных», а хочам толькі працаваць разам — сумленна і адказна», — расказала адна з удзельніц акцыі журналістка Алена Якжык. Па яе словах, паштоўкі з віншаваннямі з вялікай ахвотай бралі і калегі, і высокія чыноўнікі. У тым ліку міністр культуры Павел Латушка, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, і яго намеснік Лілія Ананіч, былы камандзір уручскага спецназу Дзмітрый Паўлічэнка.

Акрамя таго, святочныя паштоўкі з’явіліся ў мінскіх кавярнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?